На канцэрце Мінскага гей-прайда 2012 выступілі гурты “Open Space”, “NAKA” і “Разбітае сэрца пацана”. Удзельнікі гурта “Разбітае сэрца пацана” адкрыта выказваліся супраць гамафобіі, вакалістка рок-гурта “NAKA” Анастасія Шпакоўская таксама адкрыта выказалася супраць гвалту над гомасэксуаламі.

Увогуле, канцэрт Мінскага Прайда 2012 года сабраў у тры, а тое і ў чатыры разы болей удзельнікаў, чым у 2011, некаторыя людзі прыйшлі са сваімі вясёлкавымі сцягамі, гурты і вакалісты выкладваліся напоўніцу, а грамада энэргічна і ўдзячна сустракала песні.

Loading more stuff…

Hmm…it looks like things are taking a while to load. Try again?

Loading videos…